Санаторыі і базы адпачынку

Санаторна-курортны комплекс "Пліса"

Адрас: Віцебская вобласць, Глыбоцкі раён, вёска Пліса, вуліца Гвардзейская, 4
Тэлефон рэцэпцыі: +375 (2156) 3-47- 00
Тэлефон аддзела браніравання: +375 (2156) 3- 47- 22, +375 (44) 563 -47- 22
Сайт:
http://www.plissa.by, e-mail: hotel@plissa.by
Нашы каардынаты: 55.206512, 27.976185
 У санаторна-курортны комплекс "Пліса" ўваходзяць аб'екты:
 - пяціпавярховы жылы корпус, разлічаны на 150 чалавек, і катэджы кватэрнага тыпу для пражывання сем'яў.
 - лячэбны комплекс - які ўключае гразялячэбніцу з выкарыстаннем сапрапелевай арганічнай гразі, для лячэння суставаў, пазваночніка, касцёва-мышачнай сістэмы, хвароб тазавых органаў, у тым ліку хранічных запаленчых працэсаў, гарманальных дысфункцый і г. д.
 -
водалячэбныя. - фізіятэрапеўтычнае аддзяленне
 - басейн, джакузі
 - культурна-забаўляльны корпус - з кафэ-барам, танцавальнай залай, відэа-канферэнц-залай на 70 месцаў.
На тэрыторыі комплексу арганізавана спартыўная пляцоўка з тэнісным кортам, зоны для міні-футбола, валейбола, баскетбола і трэнажораў. А каля возера абсталяваны пляж і вялікі пірс, для лодак, яхт, катамаранаў. Адсюль стартуе 40-кіламетровы байдарачны маршрут па маляўнічых азёр
ах Шо, Доўгае, Пліса. Разам з пешымі і коннымі прагулкамі можна пакатацца на лыжах, роварах, заняцца скандынаўскай хадзьбой.

Комментариев нет:

Отправить комментарий